Вядомы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін просіцца ў турму
Валеры Шчукін, вядомы беларускі праваабаронца, звярнуўся у віцебскую Пракуратуру і папрасіў яго арыштаваць. Толькі так ён зможа здзейсніць свой грамадзянскі доўг - прагаласаваць на выбарах
Шчукін жадае трапіць у следчы ізалятар ці ізалятар часовага утрымання, таму што гэта засталося для яго адзінай магчымасцю прыняць удзел у галасаванні падчас выбараў. Дагэтуль Валеры Шчукін меў працяглую перапіску з адміністрацыяй Першамайскага раёну. Ён прасіў занесці яго у спіс выбаршчыкаў 52-га участка, дзе В.Шчукін, які не мае пастаяннага месца жыхарства, тым не менш знаходзіцца ужо каля трох гадоў. Адміністрацыя адмовілся прызнаць 64-гадовага грамадзяніна Беларусі, "бамжа" Шчукіна выбаршчыкам. Адмовіў яму і суд, калі праваабаронца памкнуўся абскардзіць дзеянні адміністрацыі Першамайскага раёну. Тады ён вырашыў, што на дзень выбараў павінен трапіць у месцы зняволення, таму што зняволеныя маюць права галасаваць.
Учыняць злачынства дзеля гэтага Валеры Шчукін не жадае, таму вырашыў папрасіцца у ізалятар “па-добраму”. 19 снежня ён даслаў у Пракуратуру сваё хадатайства. У пракуратуры яго яшчэ не атрымалі, аднак юрысты сцвярджаюць, што Шчукіну у яго просьбе будзе адмоўлена. Каб трапіць за краты, асабістага жадання недастаткова, трэба хаця б вокны каму-небудзь пабіць”, - паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі.