На рашэнні Віцебскай абласной выбарчай камісіі пададзена 37 скаргаў
https://spring96.org./be/news/5699
2006
2006-12-22T10:00:00+0200
2006-12-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На рашэнні Віцебскай абласной выбарчай камісіі пададзена 37 скаргаў. Пра гэта было заяўлена на паседжанні Цэнтрвыбаркама, прысвечаным вынікам рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Па стане на 21 снежня, абласная камісія разгледзела 27 скаргаў, па 17 камісія пацвердзіла рашэнне ніжэйшых камісій, па 8 адмовіла ў разглядзе ў сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы заявы. У двух выпадках скаргі наконт адмаўлення ў рэгістрацыі былі задаволеныя. Па разгледжаных абласной камісіяй скаргах у абласны суд пададзена 17 заяў, - паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі.