viasna on patreon

Баранавіцкі грамадзкі актывіст Віктар Сырыца зьвярнуўся з лістом да пракурора з прозьбай прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па абароне ягоных правоў

2006 2006-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў ПЦ “Вясна” старшыня мясцовага аддзяленьня Таварыства беларускай мовы з Баранавічаў Сырыца Віктар, у кватэры якога 18 сьнежня адбыўся амаль трохгадзінны вобшук і былі “знойдзены” 20 баявых патронаў, 22 сьнежня ён зьвярнуўся з лістом да пракурора горада. Грамадзкі актывіст лічыць, што ў выніку дзеяньняў міліцыянтаў былі парушаны шматлікія нормы працэсуальнага заканадаўства, і выкладае гэтыя факты: вобыск рабіўся ў той час, калі хуткая дапамога выратоўвала ягоную цешчу, а патроны былі “знойдзены” ў адсутнасьць сьведкаў; беспадстаўна былі канфіскаваныя сістэмныя блокі двух кампутараў, дакуманты і пячатка ТБМ, значкі “За свабоду” і інш.; не выдадзена копія канфіскаванай маёмасьці і копія пратаколу вобыску. Таксама невядома, ці ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу жаночай сумкі, якую прыйшлі шукаць у ягоную кватэру. Зыходзячы з пералічанага, сп. Сырыца просіць правесьці праверку прыведзеных фактаў і прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па абароне ягоных правоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства