Барыс Гарэцкі і Аляксей Трубкін у ноч з 22 на 23 снежня дзевяць гадзінаў правялі на памежным пераходзе Брузгі. У хлопцаў забралі кампутары
https://spring96.org./be/news/5701
2006
2006-12-23T10:00:00+0200
2006-12-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў Барыс Гарэцкі, сёння ноччу пры пераходзе памежнага пункту Брузгі, тры удзельніка праграмы імя К. Каліноўскага былі затырманыя на мяжы Беларусі і Польшчы. Барыса Гарэцкага, Аляксея Трубкіна і Аляксея Мартінкевіча затрымалі памежныя службы, затым іх дапыталі супрацоўнікі КДБ.
“Пытанні тычыліся праграмы па якой мы навучаемся ў Польшчы, а таксама мясцовых выбараў, – гаворыць Б. Гарэцкі. – Мы ехалі у розных машынах і на мяжы сустрэліся выпадкова. Асабліва шкада нашу ўласную тэхніку – кампутары і дыскі, якія забралі. Зараз невядома, ці нам іх вернуць.”
Супрацоўнікі КДБ апісалі кампутары і канфіскавалі іх, патлумачыўшы, што тэхніку будуць правяраць на прадмет утрымання “антыдзяржаўнай інфармацыі”.