Дарагія сябры!
https://spring96.org./be/news/5702
2006
2006-12-25T10:00:00+0200
2006-12-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ПЦ “Вясна” віншуе ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам!
Няхай пакуль мы толькі прагнем жыць ў вольнай незалежнай дэмакратычнай Беларусі, але нашая вера, памножаная на тысячы і мільёны запаленых сьветлай надзеяй сэрцаў, абавязкова дасьці плён. Будзьма разам!
Жадаем у Новым годзе ўсім здароўя, моцы духу, спачуваньня і дараваньня, а таксама любові, каханьня, мілаваньня, разуменьня і посьпехаў ва ўсіх справах і пачынаньнях.
Праца праваабарончага сайту будзе адноўлена пасьля калядных вакацыяў
Новы год
Новы год ідзе крокам бадзёрым,
крокам звонкім, як сам, маладым,
расьсцілае надзеі ўзорныя,
гоіць крыўдаў і ранаў сьляды.
Ідзе стуль, дзе ў завеяных хатах
нас чакае сям’я за сталом,
каб з загубленым сынам ці братам
падзяліцца сямейным цяплом.
Ідзе стуль, вецер дзе ў лазінах
па-за гурбамі сьнегу заціх;
на гасьцінцах, дзе скрып палазіны
замірае ў далях лясных.
Ідзе з сьнегам засланых загонаў,
Нёман сьпіць пад лёду карой.
Хай жа ў нашую чарку зазвоніць
на чужыне ды братняй рукой!
Хай нясе ўспаміны аб сёлах,
што ў белай задуме ляжаць.
Прывітайма ж яго мы вясёла,
каб ніводзін не сьмеў сумаваць!
Новы год ідзе крокам бадзёрым,
як заўсёды – з бярэмам надзей.
Мо вясною палямі ўзорнымі
ў родны, вольны наш Край завядзе.
Ларыса Геніюш