Віншаванні для Алеся Бяляцкага - ад калегаў, сяброў і знаёмых (дадаецца)
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто далучаецца да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага. У “Вясну” працягваюць прыходзіць цёплыя лісты і фотаздымкі з віншаваннямі юбіляру – ад партнёраў, калегаў, сяброў, знаёмых і проста неабыякавых да лёсу зняволенага праваабаронцы людзей.
Таццяна Казак з Латвіі:
“Шаноўны Алесь! Даведалася, што на днях сустрэнеш паўсотгадовы юбілей! Шчыра віншую! Зычу Божай дапамогі на бліжэйшыя наступныя паўстагоддзя ва ўсіх тваіх справах, і прыватных і грамадскіх! Жыве Беларусь!”
Дырэктар расійскага Інстытута правоў чалавека Валянцін Гефтэр:
“Дарагі сябар
і калега,
як
бы цяжка не было табе ў вязніцы пад ціскам розных супастатаў у форме і без, няхай маленькай надзеяй на хутчэйшае тваё вызвалення стане
наша любоў і памяць пра
твае далёка не марныя намаганні ўсіх апошніх гадоў.
І няхай, захаваўшы здароўе і сілы для
грамадскага служэння, на волі ты зможаш заняцца і іншымі любімымі справамі, адчуць усю радасць чалавечага быцця і падтрымкі ад блізкіх і нас,
тваіх паплечнікаў.
Зычу мужнасці і цярпення,
якіх табе і так не займаць.
Да хуткай сустрэчы, Алесь!”
Журналіст Алесь Дашчынскі: “Разам з айцом Якабам далучаемся да віншавальнага тыдня Алеся Бяляцкага”.
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.
Праваабаронца Дар'я Корсак.