Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены
Разгляд яе справы павінен быў адбыцца 24 верасня, але яго перанесьлі на 28-га, бо справа нібыта згубілася.
Затрыманьне Паліны
Шарэнда-Панасюк, Андрэя Шарэнды і Вячаслава Бароўскага адбылося ўвечары 21
верасня у брэсцкім мікрараёне “Кавалёва”, адкуль актывістаў адвезьлі ў Маскоўскі РАУС, дзе канфіскавалі ўсе
асобнікі улётак, прысьвечаныя
байкоту парламенцкіх выбараў, а таксама некалькі дзесяткаў асобнікаў газеты
Хартыя-97.
Хлопцаў пазьней вызвалілі без
складаньня пратаколаў, а Паліну пакінулі на суткі ў
ізалятары часовага утрыманьня.
Актывістку вінавацяць ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта
супраціве міліцыянтам.
***
Адміністрацыйную справу ў дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк суддзя Марыя Леванчук адправіла ў міліцыю на дапрацоўку. Па яе словах, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Акрамя таго у судзе не было сведак-міліцыянтаў.