viasna on patreon

Абсерваторыя рэзка асуджае новы выпадак пераследу Таццяны Рэвяка

2012 2012-09-28T11:43:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

АБСЕРВАТОРЫЯ:

Пераслед сябра Рады “Вясны” Таццяны Рэвяка

ТЭРМІНОВЫ ЗВАРОТ – АБСЕРВАТОРЫЯ

Новыя звесткі
BLR 002 / 0912 / OBS 077.1
Адміністратыўны пераслед
Беларусь
24 верасня 2012

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала новыя звесткі і просіць вашага неадкладнага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Новыя звесткі:

Абсерваторыя атрымала паведамленне з надзейных крыніц аб працягу пераследу спадарыні Таццяны Рэвяка, сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” і сябра Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні.

Згодна з атрыманымі звесткамі, 18 верасня 2012 года спадарыня Рэвяка атрымала паведамленне з падатковай інспекцыі Першамайскага раёна г. Менска аб тым, што яна, “згодна з Артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дэклараванні прыбыткаў і маёмасці прыватнымі асобамі”,  павінна прадаставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за 2004-2010 гады не пазней за 3 кастрычніка 2012 года”.

Абсерваторыя рэзка асуджае гэты новы выпадак пераследу спадарыні Таццяны Рэвяка (гл. даведкавыя звесткі), які з'яўляецца часткай агульнай кампаніі пераследу сяброў “Вясны”, паколькі гэта бачыцца скіраваным на ўчыненне перашкод іхняй законнай праваабарончай дзейнасці.

Абсерваторыя тым больш занепакоеная гэтымі нядаўнімі падзеямі, што ўлады ўзмацнілі пераслед некаторых праваабаронцаў у Беларусі ў сувязі з падаткамі, выстаўляючы іх як парушальнікаў падаткавага заканадаўства. У 2011 яны таксама прынялі шэраг прадпісанняў з мэтай аблегчыць крыміналізацыю праваабарончай дзейнасці ў краіне, у той час як пастаянна парушаецца свабода аб'яднанняў. Звязаны з падаткамі пераслед асабліва ўзмацніўся пасля таго, як спадар Алесь Бяляцкі, віцэ-Прэзідэнт FIDH і старшыня “Вясны”, быў прысуджаны да 4.5 гадоў зняволення па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў у буйных памерах.


Даведкавыя дадзеныя

17 жніўня 2012 года спадарыня Равяка была выкліканая ў КДБ “як асоба, якая можа мець звесткі аб абставінах, важных для нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”. Супрацоўнікі КДБ дапыталі яе наконт публікацыі, змешчанай на сайце “Вясны” 15 жніўня пад загалоўкам “Магілёўскі КДБ умешваецца ў выбарчы працэс”. Супрацоўнікі КДБ паказалі ёй раздрукоўку з сайта charter97.org, у якой паведамленне было перадрукаванае пад загалоўкам “Магілёўскі КДБ тэрарызуе зборшчыкаў подпісаў”. Службоўцы таксама спыталі пра крыніцы інфармацыі ды яе аўтараў і ці спраўджвала яна звесткі, якія ўзгадваліся ў артыкуле, сцвярджаючы што публікацыя такой інфармацыі без пацверджання можа дыскрэдытаваць дзяржбяспеку Беларусі. У выніку спадарыня Равяка была папярэджаная за публікацыю неправераных звестак на сайце “Вясны”. Аднак, нягледзячы на славесную крытыку, спадарыні Равяка было сказана, што КДБ не мае законных прычын распачынаць крымінальную справу супраць яе.

Ва ўзгаданай публікацыі апісвалася, як у Магілёве супрацоўнік КДБ уварваўся ў жытло Уладзіслава Ярашава, зборшчыка подпісаў, студэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, і спрабаваў даведацца, колькі грошай той атрымліваў за збор подпісаў і хто кіраваў працэсам. Ён пагражаў сп. Ярашаву адлічэннем з універсітэта за ягоную працу ў камандзе апазіцыйнага кандыдата і прапанаваў яму супрацоўнічаць з КДБ.


Запрошваемыя дзеянні:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

і. гарантаваць пры любых абставінах псіхічную і фізічную недатыкальнасць спадарыні Таццяны Рэвяка, роўна як і ўсіх праваабаронцаў Беларусі;

іі. пакласці канец любым відам пераследу, у тым ліку на юрыдычным узроўні, у адносінах да спадарыні Таццяны Рэвяка, а таксама ўсіх праваабаронцаў Беларусі;

ііі. выконваць прадпісанні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 снежня 1998 года, асабліва:

- Артыкул 1, у якім заяўляецца, што “кожны мае права, як індывідуальна так і ў аб'яднанні з іншымі, займацца заахвочваннем і абаронай правоў чалавека і асноўных свабод на нацыянальным і міжнародным узроўнях”,
- Артыкул 6 (б) і (в), дзе ўказваецца, што “кожны мае права, індывідуальна і ў аб'яднанні з іншымі […], як прадпісваецца праваабарончымі ды іншымі датычнымі міжнароднымі механізмамі, свабодна публікаваць, дзяліцца і распаўсюджваць сярод іншых погляды, звесткі і веды па ўсіх правах чалавека і асноўных свабодах і […] вывучаць, абмяркоўваць, фармуляваць і прытрымлівацца меркаванняў наконт захавання, як у законе так і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабод і звяртаць грамадскую ўвагу на гэтыя прадметы з дапамогай гэтых і іншых адпаведных сродкаў”.
- Артыкул 12.2, паводле якога “Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры дзеля абароны кампетэнтнымі ўладамі кожнага, як асабіста, так і ў аб'яднанні з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, фактычнай і юрыдычнай дыскрымінацыі, уціску і любых іншых адвольных дзеянняў у якасці наступства законнага карыстання правамі, выкладзенымі ў дадзенай Дэкларацыі”;

iv. забяспечваць пры любых абставінах захаванне правоў чалавека і асноўных свабод у адпаведнасці з міжнароднымі праваабарончымі стандартамі ды міжнароднымі пагадненнямі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Парыж-Жэнева, 24 верасня 2012 г.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства