viasna on patreon

Алесь Бяляцкі атрымае прэмію Леха Валэнсы

2012 2012-09-28T14:34:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Гданьску было агучанае імя пятага ляўрэата прэміі Леха Валэнсы. Ім стаў Алесь Бяляцкі.

Прэмія Алесю Бяляцкаму прызначаная за ягоны «ўнёсак у абарону правоў чалавека і дапамогу людзям, якіх перасьледуюць беларускія ўлады».

Пра рашэньне было паведамлена на ўрачыстай прэсавай канфэрэнцыі з удзелам экс-прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, экс-прэм’ера Яна Кшыштафа Бялецкага, прэзыдэнта горада Гданьска Паўла Адамовіча, старшыні праўленьня Банку PKO Зьбігнева Ягеллы.

Як паведаміў «Свабодзе» прадстаўнік Інстытуту Леха Валэнсы Зьдзіслаў Войцік, цырымонія ўручэньня адбудзецца ў суботу 29 верасьня ў 11.30 ў Гданьску ў Двары Артуса (вуліца Длугі Тарг 43/44). На цырымонію запрошаная жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якая і атрымае прэмію з рук Леха Валэнсы.

Прэмія Леха Валэнсы ўручаецца асобам, інстытуцыям ці рухам, якія дзейнічаюць дзеля паразуменьня і салідарнага супрацоўніцтва народаў, свабоды і абароны правоў чалавека.

«Прэмія Леха Валэнсы зьяўляецца выказваньнем салідарнасьці з тымі, хто змагаецца за лепшае заўтра. Яна была заснаваная ў 2008 годзе былым прэзыдэнтам Польшчы і кіраўніком прафсаюзу «Салідарнасьць» Лехам Валэнсам на знак падзякі за падтрымку, якую ён меў, атрымліваючы Нобэлеўскую прэмію міру 1983 году",— паведамляе прэсавая служба Інстытуту Леха Валэнсы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства