Баранавічы: талака ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гг.
Традыцыйна прадстаўнікі баранавіцкіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада, на Дзяды, восеньскую талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы каля Крыжа (на скрыжаванні вуліц Пірагова і Смаленскай) ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг. Раней тут была турма “Крывое кола” і было забіта вельмі шмат людзей. Таму ў 1992 годзе на месцы былой турмы баранавіцкія грамадскія актывісты ўсталявалі Крыж памяці сталінскіх ахвяр.
– Надвор’е было настолькі дрэнным, што думалі ў нас сёння нічога не атрымаецца. Але ўвечары пасля 17 гадзін дождж трохі спыніўся і мы змаглі прыбраць тэрыторыю ад смецця, ускласці кветкі, запаліць свечкі і прачытаць малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей, – паведаміў старшыня гарадской арганізацыі “Рух “За свабоду” Віктар Сырыца.