26 студзеня моладзевы актывіст Аляксей Шыдлоўскі аштрафаваны на 310 тысяч рублёў за расклейваньне налепак
https://spring96.org./be/news/5907
2007
2007-01-29T10:00:00+0200
2007-01-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шыдлоўскі быў затрыманы міліцыянтамі ў цэнтры Менску за расклейваньне налепак “Джынс – за свабоду” 8 студзеня. Моладзевага актывіста даставілі ў Партызанскі РУУС Менску, дзе склалі пратакол аб парушэньні Указу прэзідэнта № 31 аб добраўпарадкаваньні тэрыторыяў. Гэты ўказ прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць за расклейваньне друкаваных матэрыялаў ў нявызначаных для гэтага месцах.