viasna on patreon

“Рэпарцёры без межаў” асуджаюць дзеянні Міністэрства інфармацыі Беларусі, “мэтай якіх з’яўляецца закрыццё незалежнай газеты “Витебский курьер М”

2007 2007-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым паведамляецца ў заяве, якую распаўсюдзіла 24 студзеня міжнародная журналісцкая праваабарончая арганізацыя.

Абурэнне “Рэпарцёраў без межаў” выклікалі “юрыдычны і адміністратыўны пераслед” газеты, у выніку чаго выданне апыналася ў складаным становішчы і можа перастаць выходзіць.

Размова ідзе пра амаль адначасовыя рашэнне суда аб высяленні рэдакцыі “Витебского курьера” з арандуемага памяшкання і патрабаванне Мінінфармацыі паведаміць юрыдычны адрас цягам двух тыдняў з папярэджаннем, што ў адваротным выпадку выхад газеты можа быць прыпынены.

“12 студзеня 2007 года ў рэдакцыю “Витебского курьера ” прыйшоў ліст. У ім паведамлялася аб пагрозе прыпынення выдання газеты. За два дні да гэтага, суддзя арбітражнага суда В. Гаціла вынесла рашэнне аб высяленні рэдакцыі з памяшканняў, якія яна арандуе ў прыватнай арганізацыі з кастрычніка 2006 года. За год гэтаму старэйшаму незалежнаму беларускаму выданню даводзіцца пераязджаць ўжо другі раз”, –звяртае ўвагу праваабарончая арганізацыя ў сваёй заяве.

“Гэтае адміністратыўнае рашэнне тыпічнае для беларускіх уладаў. Яны карыстаюцца такім спосабам, каб прывесці да знікнення незалежных выданняў у Беларусі, – падкрэсліваюць “Рэпарцёры без межаў”. – Закон аб СМІ патрабуе, каб профільнае міністэрства мела адрас, па якім размяшчаецца рэдакцыя таго ці іншае СМІ. У адваротным выпадку ўлады маюць магчымасць абвінаваціць рэдакцыю ў невыкананні патрабаванняў і запатрабаваць спынення выхаду выдання.”

“Падобная стратэгія не можа ўвесці нас у зман”, -- заяўляюць “Рэпарцёры без межаў”.

Па зьвестках БАЖ, газета “Витебский курьер М”, як і большасць недзяржаўных выданняў, з пачатку 2006 года не мае магчымасці распаўсюджвацца па падпісцы і не прадаецца ў газетных кіёсках (прадпрыемствы “Белпошта” і “Саюздрук” скасавалі дамовы). Рэдакцыя была вымушана стварыць уласную сетку дастаўкі. Толькі ў 2006 годзе супраць газеты ўзбуджаліся тры судовыя справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства