viasna on patreon

Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя

2012 2012-11-23T11:53:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urenia_iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Ірына Юрэня

Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Ірына Юрэня

Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання “БелТІЗ” Ірына Юрэня лічыць, што рэабілітацыя людзей са слабым зрокам ёсць комплекснай праблемай усяго грамадства, таму варта прыцягнуць найбольш увагі да яе з боку дзяржаўных і грамадскіх структур, бо праблема тычыцца амаль трох тысч чалавек толькі на Берасцейшчыне. Асабліва, калі гэта тычыцца стварэння безбар'ернага асяроддзя: размова ідзе пра адмысловыя дарожныя знакі, “галасавыя” светлафоры і электронныя інфарматары, а таксама спецыяльна вызначаныя першыя і апошнія прыступкі на сходніках.

На справе іншым часам інваліды суткаюцца з абсурдам. Напрыклад, у адным з шматпавярховых дамоў у Пінску падчас капітальнага рамонту ўсталявалі пандус, аднак бетонную клумбу, якая ўпрыгожвала ўваход у дом, прыбраць забыліся. У выніку - карыстацца такім пандусам немагчыма.

Шмат пытанняў у справе паўнавартаснай рэабілітацыі людзей са слабым зрокам звязаны з працаўладкаваннем і атрыманнем новых прафесій. Да таго ж, надумку Ірыны Юрэні, акрамя спецыяльных тэхнічных сродкаў, роўныя правы інвалідаў з астатнімі людзьмі павінны забяспечвацца за кошт выканання звычайных сацыяльных патрэбаў. “Інвалідам варта не проста спачуваць: усе яны хочуць жыць актыўна, паўнавартасна працаваць на карысць усяго грамадства і не гібець на абочыне жыцця”, - перакананая старшыня “БелТІЗ”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства