Міжнародныя праваабаронцы: «Вызваліце Бяляцкага!»
https://spring96.org./be/news/59290
2012
2012-11-23T22:55:44+0300
2012-11-23T22:55:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З гэтай нагоды Абсэрваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная
праграма Міжнароднай Фэдэрацыі за правы Чалавека (FIDH) і Сусьветнай
арганізацыі супраць катаваньняў, выказала занепакоенасьць лёсам
Бяляцкага і перасьледам супрацоўнікаў праваабарончага цэнтру «Вясна»,
а таксама іншых праваабаронцаў Беларусі.
Год таму, 24 лістапада 2011 году суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў Алеся Бяляцкага, старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзыдэнта FIDH, да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі. Паводле прысуду, ён павінен адбываць пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго маёмасьць, у тым ліку менскі офіс «Вясны», аформлены на яго імя, канфіскуецца, і ён павінен заплаціць штраф у памеры 757.526.717 беларускіх рублёў (прыблізна 70000 эўра). 24 студзеня 2012 году Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле гэты прысуд, не задаволіўшы касацыйнай скаргі, і 28 лютага Алесь Бяляцкі быў пераведзены ў калёнію № 2 Бабруйску.
Абсэрваторыя па абароне правоў праваабаронцаў нагадвае, што Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году супрацоўнікамі фінансавай міліцыі й абвінавачаны ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры, што было расцэнена як палітычны перасьлед.
З тых часоў ён падвергнуўся шматлікім дысцыплінарным спагнаньням з боку турэмнай адміністрацыі, якія прывялі ў тым ліку да скарачэньня колькасьці сродкаў, якія яму дазволена атрымліваць на свой рахунак у калёніі, адмовы ў спатканьнях і ў атрыманьні пасылак. Іншым зьняволеным калёніі забаронена ўступаць у кантакт з Алесем Бяляцкім, што яшчэ больш узмацняе яго ізаляцыю і ўзровень псыхалягічнага ціску.
Абсэрваторыя зазначае, што прысуд Алесю Бяляцкаму быў адназначна накіраваны супраць яго дзейнасьці як праваабаронцы і супраць Праваабарончага цэнтру «Вясна», і што ў пачатку ліпеня 2012 году суд Партызанскага раёну Менску пацьвердзіў рашэньні аб канфіскацыі офісу. 17 лістапада Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, атрымала афіцыйнае апавяшчэньне, што 26 лістапада «Вясна» будзе выселена з офісу, які займала апошнія 12 гадоў.
Абсэрваторыя зноў рэзка асуджае факты перасьледу і незаконнага ўтрыманьня пад вартай Алеся Бяляцкага і выказвае трывогу ў сувязі з хуткім высяленьнем ПЦ «Вясна», які больш за 16 гадоў аказвае неацэнную падтрымку ахвярам парушэньняў правоў чалавека:
«Відавочна, што меры, якія рыхтуюцца, — чарговая праява бясконцай кампаніі паклёпу і перасьледаў з боку ўладаў Беларусі супраць „Вясны“. У сувязі з гэтым Абсэрваторыя заклікае беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і да спыненьня перасьледу ПЦ „Вясна“, бо гэтыя дзеяньні відавочным чынам накіраваныя на перашкоду іх законнай праваабарончай дзейнасьці».
Абсэрваторыя зноў заклікае ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый краіны ў адпаведнасьці з Дэклярацыяй аб праваабаронцах ААН, Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека і іншымі праваабарончымі мэханізмамі, ратыфікаванымі Беларусьсю.