viasna on patreon

Адміністратыўны працэс над Міколам Уласевічам расцягваецца

2012 2012-11-23T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

23 лістапада ў Астравецкім раённым судзе павінен быў адбыцца працяг адміністратыўнага працэсу над Мікалаем Уласевічам, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам у час выканання тымі сваіх абавязкаў.

Папярэдняе паседжанне суду адбылося 21 лістапада, калі прайшло апытанне сведак.

Аднак, сённяшняе паседжанне суду, прызначанае на 15.00, хутчэй усяго не адбудзецца, паведамляе сайт "Гарадзенскай вясны". Рэч у тым, што адвакатка Мікалая Уласевіча занятая сёння ў іншым працэсе – па крымінальнай справе. Уласевіч у такой сітуацыі напісаў у Астравецкі раённы суд заяву з просьбай перанесці разгляд яго справы на іншы дзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства