viasna on patreon

Статкевіч: Мне дастаткова проста светлага неба...

2012 2012-11-30T12:11:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Палітвязень даслаў ліст жонцы.

Мікалай Статкевіч напісаў у лісце, што ведае пра шматлікія спробы сяброў пераслаць яму кнігі. Але ж, на жаль, атрымаць іх ён не можа, і таму просіць перадаваць іх жонцы, каб яна захавала для яго гэтую праяву салідарнасці — кнігі, перадае сайт statkevich.org.

Працягваючы тэму захавання фізічнага здароўя і магчымасці бачыць сонца, Мікалай Віктаравіч узгадаў: «Запамятаў напісаць — насамрэч, зараз на прагулку выводзяць, а палове на дзяесятую, радзей — на пачатку адзінаццатай.

Але, нават, калі б сонца ў небе было відно, то на ўзроўні вачэй яно б зрабілася відным у апоўдзень недзе напрыканцы лютага — сцены прагулачных дворыкаў дастаткова высокія. Праўда, мне дастаткова проста светлага неба».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства