viasna on patreon

У Магілёве дамагліся пакарання недобрасумленных дзяржаўных службоўцаў

2012 2012-11-30T13:16:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дачыненні да намесніка старшыні камісіі па справах непаўнагадовых адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Вольгі Шупікавай узбуджана дысцыплінарная вытворчасць, а супрацоўнік пракуратуры Ленінскага раёна Абрамаў быў дэпрэміраваны.

Пра гэта грамадская актывістка Наталля Шкадун даведалася з афіцыйнага адказу Магілёўскай абласной пракуратуры, які атрымала ўчора, 29 лістапада.

“Трое маіх непаўнагадовых дзяцей, кожны індывідуальна, выслалі лісты ў камісію па справах непаўнагадовых. Яны звярталі ўвагу на тое, што дагэтуль яны пражываюць у неналежных умовах. У двух кватэрах, якія я атрымала ў выніку галадоўкі, не зроблены рамонт. Гэтыя кватэры дагэтуль не пераданы мне ў маю ўласнасць. Акты прыёму-перадачы іх я не падпісвала”, - гаворыць Наталля Шкадун.

“Гэта гісторыя цягнецца з сакавіка 2011 года. Будаўнікі чамусці дагэтуль не могуць выканаць усе прапісаныя пункты дагавору і зрабіць кватэры з унутранай аддзелкай. Адна кватэра цалкам непрыгодная для жылля. У ёй акрамя будаўнічага смецця няма нічога. У другой кватэры сітуацыя лепш, аднак мы баімся ставіць туды сваю мэблю, каб яна таксама не прыйшла ў нягоднасць праз недаробак у кватэры. Атрымліваецца, што дзецям не створаны неабходныя ўмовы для жыцця, а гэта кампетэнцыя камісіі па справах непаўнагадовых”, - працягвае жанчыны.

Наталля Шкадун кажа, што двое яе дзяцей атрымалі адказы з камісіі па справах непаўнагадовых, а трэці такі адказ не атрымаў. У атрыманых адказах камісія па справах непаўнагадовых адпісвалася, што ў вырашэнні гэтага пытання неабходна звяртацца да генпадрадчыка і забудоўшчыка.

“З нагоды таго, што камісія па справах непаўнагадовых не дала адказ майму трэцяму непаўнагадовыму дзіця я напісала скаргу ў пракуратуру. Таксама я акрэсліла сітуацыю з існуючай праблемай, што дзеці не жывуць у належных умовах і хто вінаваты ва ўсім гэтым. Адказ з пракуратуры раёна быў такі – камісія па справах непаўнагадовых гэтымі пытаннямі не займаецца. Супрацоўнік, які даваў адпіску, таксама пазначыў недакладны нумар адной з атрыманых мной недаробленых кватэр”, - гаворыць жанчына.

Каб неяк зварушыць справу з мёртвай кропкі Наталія Шкадун напісала скаргу ў абласную пракуратуру, дзе пазначыла абавязкі камісіі па справах непаўнагадовых, пералічыла Законы і міжнародныя канвенцыі, які былі парушаны.

“У выніку супрацоўнікі, які праявілі абыякавасць да маёй праблемы і якія рабілі і не рабілі мне адпіскі, былі дысцыплінарна пакараныя. Я падала заяву ў суд на забудоўшчыка і чакаю, калі будзе праведзена неабходная для суда экспертыза. Спадзяюся, што камісія па справах непаўнагадовых будзе цяпер спрыяць у вырашэнні маіх пытанняў,” – гаворыць Наталля Шкадун.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства