viasna on patreon

У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)

2012 2012-11-30T13:24:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magil-marsh-ulet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён клеіў іх на слупах па маршруту рушання ўдзельнікаў маршу. На ўлётках былі выявы перакрэсленай свастыкі і перакрэсленага двухгаловага арла – сучаснага герба Расіі. Іх ён вырабіў самастойна і раздрукаваў на ўласнай друкарцы.

Пра затрыманне актывіста стала вядом толькі ўчора, 29 лістапада, калі ён звярнуўся па кансультацыю ў магілёўскае аддзяленне “Вясны”. Аляксандр прасіў не называць ягонае прозвішча, каб не мець нейкіх непрыемнасцяў на працы.

“Літаральна за паўгадзіны да “Славянскага маршу” я расклейваў антыфашыстоўкія ўлёткі на слупах. Мяне заўважылі супрацоўнікі ДАІ, якія па рацыі выклікалі міліцыю. Тыя прыехалі і адвезлі мяне ў Ленінскі РАЎС, дзе мяне апыталі, склалі пратакол і выпісалі позву, каб я прыйшоў да іх 29 лістапада”, - расказвае Аляксандр.

“Перад тым, як мяне адвезлі ў РАЎС да мяне падыйшоў супрацоўнік КДБ, які азнаёміўся са зместам улёткі і даў зразумець, што ў мяне з гэтым не павінна быць ніякіх праблем. У РАЎСе мяне абвінавацілі ў тым, што я расклейваў улёткі без спецыяльнага дазволу і ў нявызначаным месцы”, - працягвае актывіст.

Калі ж Аляксандр прыйшоў па позве ў міліцыю, то там яму паведамілі, што ягоную справу закрылі і пастанову аб гэтым ужо выслалі па пошце.

Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве адбыўся санкцыяваны ўладамі “Славянскі марш”. У ім прыняал ўдзел каля 40 чалавек. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў экс-кандыдат у прэзідэнты Сяргей Рыжоў, які называе сябе сустрашынёй кансерватыўнай партыі “Белая Русь”.

Удзельнікі мерапрыемства рушылі ўздоўж вуліцы Чалюскінцаў да стадыёна “Хімік”, дзе перад імі выступіў арганізатар мерапрыемства Дзмітрый Дзенісенка і Сяргей Рыжоў.

Падчас руху калоны моладзь выкрыквала “Слава Расіі!”, “Рускіе вперёд!”

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі “Славянскага маршу” належуць да прарасійскіх правых нацыяналістаў, якія прапагандуюць ідэі панславянізму, радыкальнага праваслаўя і манархізму. Яны варожа ставяцца да яўрэяў, цёмнаскурага насельніцтва і сэксуальных меншасцяў. На якіх падставах мясцовымі ўладамі было дазволена дадзенае мерапрыемства застаецца загадкай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства