29 ліпеня ў Мінску адбылася чарговая акцыя пратэсту супраць ліквідацыі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
https://spring96.org./be/news/595
2003
2003-07-30T10:00:00+0300
2003-07-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 лiпеня а 8.50 ранiцы каля 60 бацькоў i лiцэiстаў сабралiся каля дзьвярэй Мінскага гарадзкога ўпраўленьня адукацыi на вул. Кiрава, 5. Яны ўтварылi жывы калiдор, празь якi мусiў праходзiць на працу кожны чыноўнiк. Бацькi і лiцэiсты трымалi плакаты з тэкстамi "Я люблю лiцэй", "Пакiньце нас у спакоi", патрэты Якуба Коласа, iмя якога носiць лiцэй.
Дэлегацыя бацькоў, якiя прадстаўляюць усе чатыры курсы, накiравалася да загадчыка ГУА сп. Цiцянкова, каб перадаць яму пратаколы курсавых сходаў i запатрабаваць выкананьня абавязкаў прад дзецьмi -- г.зн. забясьпечыць iм магчымасьць вучыцца ў тым самым лiцэi. Чыноўнiк адмовiўся прыняць бацькоўскую дэлегацыю. Жывы калiдор на вул. Кiрава стаяў да 9.30. Затрыманьняў не было.