Рахунак “Arche” пакуль не разблакоўваюць
Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) сцвярджае, што рэдакцыя не прадаставіла для праверкі патрэбных дакументаў. У “Архэ” заяўляюць, што перадалі ў ДФР усё запатрабаванае.
Упраўленне ДФР па Мінску і Мінскай вобласці адказала на пісьмовае хадайніцтва ГА “БАЖ” аб разблакаванні банкаўскага рахунку рэдакцыі часопіса.
Намеснік кіраўніка Упраўлення ДФР па Мінскай вобласці і г. Мінску А. С. Лагуноў піша, што яго ведамства “запатрабававала дакументы фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы “Рэдакцыя часопіса “Архэ-пачатак”... па тэрміну прадастаўлення 02.10.2012 да 10.00”, і “да вызначанага часу названыя дакументы ўстановай прадастаўлены не былі”. У сувязі з гэтым УДФР прыняло рашэнне заблакаваць рахунак.
Паколькі і дагэтуль паперы “прадастаўлены не ў поўным аб’ёме”, падстаў для адклікання свайго рашэння Упраўленне не бачыць.
Выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара часопіса “Архэ-Пачатак” Алесь Пашкевіч не разумее, на якой падставе УДФР робіць такія заявы.
“Для мяне гэта вельмі дзіўна, паколькі ўсё, што ад нас патрабавалі, мы выконвалі, – кажа сп. Пашкевіч. – Я асабіста атрымліваў ліст аб прадастаўленні матэрыялаў, сам насіў торбы з дакументамі, здаваў іх пад подпіс, і ніякіх прэтэнзій да нас не было...”
Часопіс "Arche" апынуўся пад пагрозай закрыцця
ГА “БАЖ” хадайнічае пра разблакаванне рахунку “Arche-Пачатак