viasna on patreon

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у пракуратуру

2012 2012-12-28T12:06:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць ў раённую пракуратуру па факту крытычных выказванняў на адрас гарадскіх чыноўнікаў. Пра гэта Дашкевічу па мабільнаму тэлефону паведаміў намеснік пракурора Рагачоўскага раёна.

–Мне прызначылі сустрэчу на 15 гадзін, – кажа Дашкевіч. – Пракурор таксама патлумачыў, што да мяне ёсць пытанні па працы незалежнага сайта vrogacheve.ru, дзе перыядычна з’яўляюцца матэрыялы з крытыкай мясцовых уладаў.

Дашкевіч лічыць, што чыноўнікі з мясцовага райвыканкама занепакоеныя незадаволенасцю рагачоўцаў, а публікацыі на незалежным  сайце толькі падліваюць алей у вогнішча, таму было вырашана працягваць ціск на дэмакратычных актывістаў, якаі распраўсюджваюць праўду пра становішча мясцовай эканомікі і ўзровень жыцця людзей у Рагачове.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства