У Берасьці ў сябраў Партыі БНФ міліцыянты забралі бюлетэнь “Наш выбар”
https://spring96.org./be/news/6058
2007
2007-02-27T10:00:00+0200
2007-02-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзэнтацыя адноўленага бюлетэню адбылася ў часе абласной справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Партыі БНФ, што прайшла ў Берасьці. Як паведамила Радыё Свабода, чатырох удзельнікаў канфэрэнцыі, якія вярталіся цягніком “Берасьце — Віцебск”, затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Міліцыянты забралі 100 асобнікаў бюлетэню “Наш выбар”, каб высьветліць, ці законна выйшла друкаваная прадукцыя.