viasna on patreon

Грамадскасць змагаецца за слонімскі лес

2013 2013-01-18T14:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slon-les.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сланімчане разам з прадстаўнікамі Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл працягваюць адстойваць малады лес, хоць ужо пачалася яго высечка. Кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга звярнуўся з лістом у Камітэт Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У лісце ён паведамляе: “У Слоніме высякаюць “зялёную зону”. Гэтая гісторыя пачалася ў 2011 годзе, калі мясцовыя ўлады дазволілі высекчы малады лес вакол горада побач з вуліцай Войкава для выдзялення участкаў пад будаўніцтва прывілеяванай катэгорыі нашых грамадзян, сярод якіх быў і дырэктар мясцовага лясгаса.

Агульнымі намаганнямі грамадзян і грамадскасці, якія звярнуліся ў розныя інстанцыі, і ўдалося прыпыніць знішчэнне 30-гадовага лесу на плошчы да 2-х гектар. Аднак ужо ў студзені 2013 года на гэтым участку “зялёнай зоны” з'явіліся работнікі лясгаса, якія пачалі валіць дрэвы. Жыхары забілі трывогу, хоць у раённай газеце “Слонімскі веснік”, органе Cлонімскага райвыканкама, змешчаны матэрыял аб тым, што дадзеныя работы запланаваны, што высечка тычыцца хворых і слабых дрэў, а лясны масіў пасля гэтага стане яшчэ лепш. Аднак факты кажуць пра іншае. Высякаецца вельмі шмат лесу, практычна палова дрэў. Прычым высякаюцца не слабыя і хворыя, а наадварот - моцныя дрэвы. Стараннямі лесарубаў на невялікай адлегласці менш за сто метраў высечана 5 суцэльных палос шырынёй каля 5 метраў і даўжынёй да 200 метраў. Тут дрэвы знішчаны цалкам і гэта знішчэнне працягваецца. Ніхто не клеймаваў дрэвы, нідзе да пачатку работ не былі выстаўленыя слупкі з указаннем, што гэта за лес, што за працы тут праводзяцца. І толькі цяпер сталі нарыхтоўваць іх. Старыя леснікі кажуць, што пасля такой “санітарнай” высечкі дадзены ўчастак лесу асуджаны на пагібель: слабыя пакінутыя дрэвы не вытрымаюць моцнага ветру і ўтворыцца лесапавал, а што застанецца-будзе лёгкай здабычай караедаў. Вось тады можна будзе пакінуты лес высекчы з чыстым сумленнем”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства