Асамблея НДА вызначыць імёны чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці
https://spring96.org./be/news/60973
2013
2013-01-31T14:46:11+0300
2013-01-31T14:46:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёлета чацвёрты раз будзе ўручацца штогадовая прэмія Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.
Свае заслужаныя ўзнагароды атрымаюць найбольш яскравыя, выбітныя і значныя асобы, ініцыятывы, мерапрыемствы, якія цягам 2012 году фармавалі ландшафт грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Сёлета назавуць лаўрэатаў у васьмі намінацыях, сярод якіх “Крэатыў году”, “Рэгістрацыя году”, “Лідар году” ды іншыя.