viasna on patreon

Баранавічы: вучыліся назіраць за адміністрацыйным працэсам

2013 2013-01-31T16:13:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seminar-u-baranavichy30.01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Семінар у Баранавічах 30 студзеня 2013 года.

Семінар у Баранавічах 30 студзеня 2013 года.

У Баранавічах праваабаронцы і грамадскія актывісты 30 студзеня вучыліся “назіраць” за адміністрацыйным працэсам і адпраўленнем адміністрацыйнага правасуддзя.

– У Баранавіцкім гарадскім судзе на працягу года разглядаецца вельмі шмат адміністрацыйных спраў. Таму на навучальнае мерапрыемства былі запрошаныя асобы, якія не толькі цікавяцца праваабарончай тэматыкай, але і хочуць мець лепшыя веды пры арганізацыі назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах. У гэтым дзённіку ўлічаны ўсе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі, што дазваляе бакам аргументавана адстойваць свае пазіцыі.

Падчас трэнінгу яго ўдзельнікі вывучалі асаблівасці адміністрацыйнага працэсу, праектавалі і мадэліравалі судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных справах, а таксама вучыліся рэагаваць на адмоўныя тэндэнцыі, якія сёння назіраюцца пры разглядзе адміністрацыйных спраў у судах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства