viasna on patreon

У Менску збіраюць подпісы за адстаўку старшыні Менгарвыканкама

2013 2013-01-30T23:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жыхары гістарычнага цэнтра Менска патрабуюць адстаўкі старшыні гарвыканкаму беларускай сталіцы Мікалая Ладуцькі. Збор подпісаў пад адпаведным зваротам да Аляксандра Лукашэнкі распачаты ў сувязі з планамі гарадскіх уладаў па рэканструкцыі старога Менска.

Калі новы праект рэканструкцыі будзе рэалізаваны, непакояцца менчукі, то яны страцяць сваё жыллё ў цэнтры сталіцы. Кажа жыхар дома №24 па вуліцы Рэвалюцыйнай Аляксандр Каржанеўскі.

- Прапануем забараніць знішчэнне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны; забараніць выгнанне жыхароў сталіцы з гістарычнага цэнтра і прасіць прэзідэнта вызваліць старшыню Менгарвыканкама і кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна ад займаемых пасадаў; аднавіць законнасць і канстытуцыйнасць у гістарычным цэнтры – гэта наш зварот, патрэбаванні, прапановы.

Міхаіл Жых, галоўны інжынер “Менскай спадчыны”, якая замовіла праект па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Менска, запэўнівае жыхароў, што высяляць іх ніхто не збіраецца.

- Зыходзячы з вынікаў першага абмеркавання, у гэты праект аўтар ужо ўнёс змены: там ніякага зносу няма. Ніводны з жылых дамоў не падлягае зносу.

Людзі не вераць абяцанням чыноўнікаў. Яны намераныя змагацца за сваю маёмасць да канца. Грамадскія абмеркаванні праекта рэканструкцыі старога Менска працягнуцца да канца студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства