Гарадзенскіх памежнікаў цікавілі ўдзельнікі праграмы Каліноўскага
https://spring96.org./be/news/6132
2007
2007-03-12T10:00:00+0200
2007-03-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У нядзелю на чыгуначным вакзале ў Горадні памежнікі перапісалі дадзеныя студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы паводле праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Гэта адбылося перад адпраўленьнем польскай электрычкі каля 15 гадзінаў.
Як паведаміў Радыё Свабода Яўген Скрабутан, які вывучае у Варшаве беларускую філялёгію, памежнікі перапісалі дадзеныя зь ягонага студэнцкага білету. Затым яны забралі білет і пашпарт, але празь некаторы час прынесьлі дакумэнты і вярнулі яму. Ён заўважыў, што памежнікаў таксама вельмі зацікавілі студэнцкія білеты яшчэ двух удзельнікаў праграмы Каліноўскага, якія праходзілі кантроль раней за яго.