Зьмітра Дашкевіча пазбавілі права на амністыю
https://spring96.org./be/news/6136
2007
2007-03-12T10:00:00+0200
2007-03-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністрацыя шклоўскай турмы вынесла палітвязьню Зьмітру Дашкевічу чацьвёртае папярэджаньне. Гэтым разам – за тое, што ён чытаў пасьля адбою. Палітвязень паведаміў аб гэтым сваім бацькам у лісьце, датаваным 5 сакавіка. Цяпер, паводле заканадаўства, у Зьмітра Дашкевіча няма шанцаў выйсьці на волю пасьля абвяшчэньня амністыі. Ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму, які ня стаў на шлях выпраўленьня, паведаміла “Радыё Свабода”.
Зьміцер Дашкевіч правёў за кратамі шэсьць месяцаў. Яго пакаралі паўтара гадамі зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.