viasna on patreon

Салігорскія ўлады забаранілі пікет па збору подпісаў за новую паліклініку

2013 2013-02-27T07:20:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorskivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў правядзенне пікету у падтрымку будаўніцтва новай гарадской паліклінікі. Адпаведную заяву 8-га лютага накіравалі мясцовым уладам грамадскія актывісты Салігорска.

Пікет па зборы подпісаў грамадзян пад зваротам да ўладаў мясцовага і нацыянальнага ўзроўню з патрабаваннем будаўніцтва ў сталіцы гарнякоў новай сучаснай паліклінікі планавалася правесці 2-га сакавіка ў цэнтры гораду каля ўнівермага “Салігорск”. Заяўніком мерапрыемства выступаў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка.

У заяве адзначалася, што падчас парламенцкіх выбараў 2012 года і прэзідэнцкіх выбараў 2010 года збор подпісаў у дадзеным месцы быў дазволены. Аднак гэты аргумент не пераканаў намесніка старшыні Салігорскага выканкаму па ідэалагічнай працы. Спадар Маскевіч адмовіў у правядзенні пікета ў сувязі з неадпаведнасцю месца яго правядзення рашэнню Салігорскага райвыканкаму “Аб мерах па папярэджванню назвычайных здарэнняў і захаванню законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”.

Па словах заяўнікоў мерапрыества, абскарджваць забарону правядзення пікета яны не плануюць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства