29 cакавіка — працяг суду над Сяргеем Каваленкам
А 9 раніцы ў Першамайскім раённым судзе
Віцебску зноў будуць судзіць актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея
Каваленку. Гэта працяг працэсу, распачатага
26 сакавіка — на наступны дзень пасьля затрыманьня апазыцыянэра,
якога міліцыянты вінавацяць у дробным хуліганстве.
Каваленку судзіць Натальля Карабліна. Яна мусіла
зрабіць перапынак у працэсе, бо падсудны заявіў хадайніцтва пра
дапамогу адваката і перакладчыка.
Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе
дарогі ў неналежным месцы й аштрафавалі. Аднак пасьля гэтага павезьлі
на мэдычнае асьведчаньне — праверыць на наяўнасьць алькаголю
ў крыві. Праходзіць асьведчаньне актывіст адмовіўся.
Тады Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго
склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў
рукамі». Ноч з 25-га на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары
часовага ўтрыманьня. Назаўтра, пасьля абвяшчэньня перапынку ў судзе,
актывіста адпусьцілі з-пад варты.
Паводле жонкі апазыцыянэра Алены Каваленка, некалькі дзён
перад затрыманьнем каля іхнага дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.