viasna on patreon

Гомель: суд працягласцю 15 хвілін і па 2 мільёны штрафу апазіцыянерам

2013 2013-03-29T13:35:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Навабеліцкім судзе Гомеля 29 сакавіка адбыўся разгляд пратаколаў, складзеных міліцыяй у дачыненні намесніка АГП Васіля Палякова і грамадзянскага актывіста Уладзіміра Шыцікава. Раніцай 29 сакавіка «асобы, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс», былі выкліканы па позве ў Навабеліцкі РАУС. Там міліцыянеры пад кіраўніцтвам начальніка аддзелу аховы правапарадку Генадзя Хількевіча склалі пратакол за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (несанкцыянаваны мітынг), і тут жа адвялі Палякова і Шыцікава ў суд. Суд доўжыўся 15 хвілінаў, апазіцыянераў прызналі вінаватымі ў несанкцыянаваным мітынгу, і пакаралі кожнага штрафам у памеры 2 мільёны рублёў.

Несанкцыянаваным мітынгам міліцыя прызнала ўскладанне кветак на вуліцы Дзмітрава абласнога цэнтру, дзе раней жыла дзеяч БНР Палута Бадунова. Такую акцыю штогод 25 сакавіка да Дня Волі праводзяць гомельскія апазіцыянеры, каб ушанаваць памяць вядомай зямлячкі.

Апазіцыянеры не прызналі сябе вінаватымі і будуць абскарджваць рашэнне суду. Сведкам на судзе выступаў той жа начальнік аддзела аховы правапарадку Генадзь Хількевіч. Ён сцвярджаў, што сачыў за акцыяй, і лічыць, што ўскладанне кветак было мітынгам, на які ўлада не давала дазвол.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства