viasna on patreon

«Хваля Салідарнасці» будзе мець працяг

2013 2013-03-29T09:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кампанія "Хваля салідарнасці" з палітзняволенымі, ініцыяваная Беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі, прайшла ў 33 гарадах Беларусі і працягвалася паўтара месяца. Як расказаў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Дзяніс Садоўскі, яна будзе працягнута:

- Акцыі праходзілі ў форме інфармацыйнай кампаніі, пікетаў, канцэртаў, рабіліся відэаролікі, пісаліся дыктоўкі. Многія, да каго мы звярталіся, не ведалі пра існаванне палітычных вязняў, таму для іх гэта было навіной. Яны з цікавасцю слухалі і абяцалі быць салідарнымі. Таму мэта, пастаўленая намі, была дасягнутая. Затрыманні, якія былі ў час акцый, мелі не масавы характар, таму таксама лічым гэта поспехам кампаніі.

Па словах Дзяніса Садоўскага, рэпрэсіўны рэжым не змог спыніць кампанію салідарнасі з палітзняволенымі. "Хваля салідарнасці" будзе працягвацца і ўзмацняцца. Па словах Садоўскага, кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі звярнулася да ўсіх дэмакратычных партый і рухаў, каб яны далучаліся да кампаніі па вызваленню палітзняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства