Баранавічы: распачаўся збор подпісаў за добраўпарадкаване Жлобінскага возера
У Баранавічах 20 красавіка распачаўся збор подпісаў за добраўпарадкаванне Жлобінскага возера. Прылягаючая да возера тэрыторыя зараз знаходзіцца ў моцна забруджаным стане: наўкол смецце, нягледзячы на тое, што возера размяшчаецца ў межах горада. Ініцыятарам збора подпісаў з’яўляецца грамадскі актывіст Рыгор Грык.
– Мы разумеем, што пытанні добраўпарадкавання Жлобінскага возера знаходзяцца ў кампетэнцыі Баранавіцкага гарвыканкама. Але мясцовыя чыноўнікі заўсёды адказваюць, што няма сродкаў на добраўпарадкаванне паркаў, вуліц і азёраў. Таму мы імкнемся прыцягнуць увагу да гэтай праблемы і цэнтральныя органы ўлады, – адзначыў Рыгор Грык.
Подпісы грамадзян з прапановаю добраўпарадкавання Жлобінскага возера плануецца накіраваць у Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.