viasna on patreon

Міжнародная Фэдэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) і Міжнародная Аганізацыя Супраць Катаванняў (OMCT) у межах сваёй праграмы Абсэрваторыя па Абароне Праваабаронцаў, з занепакоенасьцю адзначаюць, што рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі за апошнія месяцы ўзраслі. АДКРЫТЫ ЛІСТ СПАДАРУ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ, ПРЭЗЫДЭНТУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2003 2003-08-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

АДКРЫТЫ ЛІСТ СПАДАРУ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ, ПРЭЗЫДЭНТУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Парыж – Жэнева, 8 жніўня 2003

Міжнародная Фэдэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) і Міжнародная Аганізацыя Супраць Катаванняў (OMCT) у межах сваёй праграмы Абсэрваторыя па Абароне Праваабаронцаў, з занепакоенасьцю адзначаюць, што рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі за апошнія месяцы ўзраслі.

З красавіка 2003 года ціск на недзяржаўныя аргнаізацыі павялічыўся, з чаго складаецца ўражанне аб пачатку новай кампаніі супраць НДА.

У гэтым накірунку, 16 красавіка 2003 года Прэзыдэнт Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 13 “Аб некаторых пытаннях судавытворчасьці па грамадзянскіх справах”. Гэты Дэкрэт утрымлівае палажэньні, згодна зь якімі “прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый могуць быць прадстаўнікамі фізычных асобаў у грамадзянскіх працэсах у судах агульнай юрысдыкцыі толькі ў выпадках, калі заканадаўства дазваляе ім прадстаўляць і абараняць правы і інтарэсы сябраў гэтых арганізацый і іншых асобаў ў судах. ”Больш за тое, у сваім штогадовым пасланьні да Праляманту, Прэзыдэнт пісаў, што практыка прадстаўніцтва НДА інтарэсаў грамадзян наносіць шкоду інстытуту адвакатуры. Згодна з меркаваньнем Беларускага Хэльсінскага Камітэту, гэты дэкрэт супярэчыць артыкулу 62 Канстытуцыі краіны, якая ня ўтрымлівае нейкіх абмежаваньняў на правы грамадзян мець прадстаўнікоў ў судзе. Дэкрэт так сама супярэчыць артыкулу 73 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які ўтрымлівае абмежаваньні права быць прадстаўніком у судзе толькі для такіх катэгорый, як непаўнагадовыя, абмежавана альбо цалкам недзеяздольныя асобы, а таксама суддзяў, сьледчых і пракурораў.
Мэтай гэтага дэкрэту зьяўляецца забарона НДА прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў у грамадзянскіх працэсах і такім чынам абмежаваць іх дзейнасьць. Абсэрватар таксама адзначае, што гэты Дэкрэт супярэчыць артыкулу 9 (3) (с) Дэклярацыі ААН аб Праваабаронцах ад 9 сьнежня 1998 году. Гэты артыкул гаворыць, што “... кожны мае права, індывідуальна і ў асацыяцыі зь іншымі .. атрымліваць і прапаноўваць прафэсійную кваліфікаваную прававую дапамогу ці іншыя адпаведныя парады і дапамогу ў абароне правоў чалавека і фундамэнтальных свабодаў.”

Больш за тое, праваабарончыя арганізацыі, як і іншыя НДА, зьяўляюцца прадметам сталага ціску, якія мае розныя формы: ад афіцыйных папярэджаньняў, праверак і пагрозаў праверак офісаў арганізацый да ліквідацыі аганізацый у судовым парадку.

Абсэрватар зь вялікай занепкоенасьцю адзначае, што павялічваецца колькасьць НДА, якія ліквідуюцца па прычынах меркаваных парушэньняў справаводства. У красавіку, рэгіянальная НДА “Ратуша” была ліквідавана за парушэньне парадку ажыцьцяўленьня выдавецкай дзейнасьці. Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Варута” было ліквідавана толькі за тое, што яно ў сваіх дакуманатх выкарыстоўвала няпоўную, скарочаную назву сваёй арганізацыі. Маладзёвы Хрысціянска-Сацыяльны Саюз ў Менску быў ліквідаваны за дзейнасьць, якая не адпавядае Статуту (аказаньне дапамогі ўцекачам) і не прадастаўленьне ў Міністэрства Юстыцыі сьпісу сябраў аб’яднаньня. У траўні “Грамадзянскія ініцыятывы” былі ліквідаваныя, у тым ліку, за нямэтавае выкарыстаньне абсталяваньня, якое было атрыманае аб’яднаньнем у якасьці бясплатнай дапамогі і выкарыстаньне няпоўнай назвы аб’яднання. 31 ліпеня Віцебскі абласны суд прыняў рашэньне па ліквідацыі Цэнтра моладзевых ініцыятываў “Контур” за тое, што з жніўня 2000 году аб’яднаньне не знаходзілася па юрыдычным адрасе. У рашэньні суда таксама ўказана, што “Контур” атрымліваў фінансаваую падтрымку ад замежных недзяржаўных арганізацый без рэгістрацыі яе ў адпаведных дзяржаўных ворганах.

2 жніўня была распачатая юрыдычная працэдура ліквідацыі ў Мінскім гарадзкім судзе аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”. Згодна з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Закона аб грамадзкіх аб’яднаньнях, і Дэкрэта Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 13, дзейнасьць гэтага аб’яднаньня падлягае лецэнзаваньню. Ліцэнзіі гэтае аб’яднаньне ня мела, паколькі напярэдадні было пазбаўленае яе Міністэрствам юстыцыі. Варта адзначыць, што “Прававая дапамога насельніцтву” прадастаўляе прававую дапамогу сем’ям зьніклых беларускіх палітыкаў. Старшыня аб’яднаньня Алег Волчак таксама зьяўляецца прадстаўніком жонкі Юрыя Захаранкі. Ён таксама прадстаўляў інтарэсы сем’яў дзяцей, якія загінулі ў пераходзе метро ў Мінску ў траўні 1999 году. Падчас гэтага здарэньня, магчыма зьвязаным зь нядбайнасьцю міліцыі, загінула 53 чалавекі.

Больш за тое, “Вясна”, праваабарончая НДА, таксама прайшло праз праверкі, альбо пагрозы праверак пяці сваіх аддзяленьняў. Першая праверка датычылася рэгіянальнага аддзяленьня ў Берасці. Яна была распачатая Упраўленьнем юстыцыі Берасьцейскага Аблвыканкама ў сакавіку 2003 году, непасрэдна пасьля заканчэньня выбараў у мясцовыя Саветы. Даведка аб выніках гэтай праверкі, ў якой указвалася аб меркаваных недахопах у справаводзтве аддзяленьня, была адасланая ў Міністэрства юстыцыі. Да сёньняшняга дня Міністэрства не адрэагавала на гэтую даведку. Упраўленьне юстыцыі Мінаблвыканкама таксама плянавала правесьці праверку Мінскага абласнога аддзяленьня “Вясны”, але яна не адбылася, паколькі аддзяленьне было напярэдадні ліквідавана па рашэньню Рады “Вясны”. Напрыканцы чэрвеня праверкі прайшлі ў Віцебскім і Гомельскім абласных аддзяленьнях. Абсэрваторыя выказвае занепакоенасьць тым, што “Вясна” можа стаць наступнай ахвярай рэпрэсіяў з боку ўладаў.

У ліпені Упраўленьне юстыцыі Мінгарвыканкама вынесла папярэджаньне мясцовай праваабарончай арганізацыі “Незалежная асацыяцыя прававых дасьледваньняў” за тое, што яны прадстаўлялі інтарэсы “Ратушы” у судовым працэсе па яе ліквідацыі ў Горадні. Згодна з вынесеным папярэджаньнем арганізацыя парушыла Закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях”, паколькі ажыцьцяўляла сваю дзейнасьць па-за межамі Менску, ў якім яна зарэгістраваная. 29 ліпеня, “Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў” была папярэджаная за тое, што парушыла правілы вырабу і захоўваньня пячатак, а таксама за ставрэньне ворганаў, не прадугледжаных Статутам. Таксама яны быццам бы надрукавалі няправільны юрыдычны адрас арганізацыі на некаторых дакумантах.

Таксама, Абсэрваторыя хоча зьвярнуць увагу на сытуацыю з прафэсарам Бандажэўскім, які ўжо правёў у турме два з васьмі гадоў, да якіх ён быў асуджаны, як лічаць, за адкрытую крытыку рэакцыі дзяржаўных уладаў на тое ўзьдзеяньне, якое аказвае на здароўе насельніцтва чарнобыльская катастрофа. 7 ліпеня 2003, Камісія ААН па Правах Чалавека абвясьціла, што скаргу сп. Бандажэўскага магчыма разгледзець па Дадатковым Пратаколе Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Камітэт зьвярнуўся да беларускай дзяржавы як аднаго з бакоў дамовы з просьбай даслаць тлумачэньні па гэтай справе і агучыць прынятыя меры. Ужо некалі разоў Абсерваторыя выказвала занепакоенасьць, што ўмовы зьняволеньня могуць мець моцны доўгатэрміновы ўплыў на яго здароўе. У сьнежні 2002 Абсерваторыя папрасіла дазволу ўладаў на дасьледаваньне ўмоваў утрыманьня сп. Бандажэўскага. Улады не выканалі гэтую просьбу (гл. прэс рэліз ад 17 красавіка 2003). Абсерваторыя глыбока заклапочаная цяперашнім станам сп. Бандажэўскага й заклікае да яго тэрміновага й безумоўнага вызваленьня.
Абсэрваторыя заўважае, што гэтыя факты супярэчаць прынцыпам свабоды сходаў і свабоды выяўленьня. Больш таго, яны ўтрымліваюць грубыя й жахлівыя парушэньні Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, асабліва Артыкул 1, які сьцьвярджае, што “кожны мае права, прыватна, або ў супольнасьці зь іншымі, прапагандаваць і імнуцца да абароны й рэалізацыі правоў чалавека й асноўных свабод на нацыянальным ды інтэрнацыянальным узроўні”. Згодна з Артыкулам 2, “першачарговым абавязкам кожнай дзяржавы зьяўляецца абараняць, прапагандаваць і выконваць усе правы чалавека й асноўныя свабоды”. Артыкул 5 гарантуе права “на мірныя сустрэчы і сходы; ствараць, далучацца і ўдзельнічаць у няўрадавых арганізацыях альбо групах; камунікаваць зь няўрадавымі альбо міжурадавымі арганізацыямі” дзеля прасоўваньня правоў чалавека і асноўных свабод.
У сувязі з вышэйпералічаным, Міжнародная Фэдэрацыя Правоў Чалавека (ФІДХ) і Сусьветная Арганізацыя Супраць Катаваньняў (ОМСТ), у рамках іх сумеснай праграмы Абсерваторыя ў Абарону Праваабаронцаў, заклікае беларускія ўлады:
• Спыніць перасьлед і запужваньне няўрадавых арганізацыяў і асобаў, якія займаюцца абаронай правоў чалавека;
• Прыняць усе патрэбныя меры дзеля таго, каб праваабаронцы маглі займацца сваёй дзейнасьцю без умяшальніцтва дзяржавы;
• Вызваліць асобаў, арыштаваных за іх адданасьць абароне правоў чалавека;
• Выканаць запыт Камітэта ААН па Правах Чалавека і вызваліць Юрыя Бандажэўскага адразу і без умоваў;
• Выконваць міжнародныя і рэгіянальныя пагадненьні па захаваньні правоў чалавека, якімі зьвязаная Беларусь, а таксама Рэзалюцыю па Сытуацыі з Правамі Чалавека ў Беларусі, прынятую Камітэтам ААН па Правах Чалавека 17 красавіка 2003 году;
• Запрасіць Спн. Хіну Джылані (Hina Jilani), Спэцыяльнага Прадстаўніка Генэральнага Сакратара ААН па Праваабаронцах, а таксама Працоўную Групу ААН па Адвольных Затрыманьнях наведаць Беларусь дзеля ацэнкі сытуацыі.

Сідзікі Каба (Sidiki KABA)
Прэзыдэнт FIDH

Эрык Сотас (Eric SOTTAS)
Дырэктар OMCT

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства