Менскія ўлады не дазволілі мітынг на 1 мая
Мінгарвыканкам
не дазволіў Беларускаму кангрэсу
дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правесці 1 мая мітынг у абарону правоў працоўных.
БКДП звярнуўся да сталічных
уладаў з просьбай дазволіць
правядзенне мітынгу ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. З тэлефоннай размовы з начальнікам аддзела грамадска-масавай работы
Мінгарвыканкама Юрыем Уральскім 25 красавіка лідэр БКДП Аляксандр Ярашук даведаўся:
адказ выканкама ўжо высланы і ў ім адзначаецца,
што "1
мая ва ўсіх пяці паркавых зонах Мінска будуць праводзіцца афіцыйныя масавыя гулянні, таму праводзіць якія-альбо дадатковыя мерапрыемствы немэтазгодна", -
паведамляецца на сайце БКДП.
Для БКДП рашэнне сталічных уладаў
не стала нечаканасцю,
паколькі апошнія тры гады незалежнаму
прафцэнтру заўсёды адмаўлялі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на 1 мая. БКДП прыняў рашэнне адзначыць першамайскі свята па месцах размяшчэння прафсаюзных арганізацый БКДП ў рэгіёнах Беларусі, дзе ўдасца
атрымаць дазвол мясцовых уладаў.