viasna on patreon

“Экстрэмізм” у фотаальбомах абскардзілі

2013 2013-04-30T13:54:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Скончыўся тэрмін абскарджання рашэння Ашмянскага раённага суда, які прызнаў альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Вадзім Заміроўскі з адвакатам Ларысай Атаманчук у пятніцу накіравалі ў Гродзенскі абласны суд касацыйную скаргу на рашэнне першай інстанцыі. Пра гэта фатограф паведаміў ГА “БАЖ” 26 красавіка.

Адвакат Юліі Дарашкевіч Аляксандр Бірылаў паінфармаваў, што на мінулым тыдні падаў заяву на атрыманне матывавальнай часткі рашэння Ашмянскага райсуда. Паводле юрыста, такая заява таксама дэкларуе намер абскарджваць рашэнне.

Цяпер на працягу 10 дзён Ашмянскі суд мае даслаць матывавальную частку, а абласны – прызначыць дату разгляду касацыйнай скаргі.

Нагадаем, што суд прызнаў фотаальбомы здымкаў-пераможцаў творчага конкурсу “Прэс-фота Беларусі -2011” “экстрэмісцкай прадукцыяй” і пастанавіў спагнаць з Юліі Дарашкевіч, Аляксандра Васюковіча і Вадзіма Заміроўскага дзяржаўную пошліну – па 200 тысяч беларускіх рублёў з кожнага, а таксама па 17500 – на пакрыццё судовых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства