viasna on patreon

ГАЛОЎНАЯ РАДА САЮЗУ ПАЛЯКАЎ БЕЛАРУСІ АТРЫМАЛА ПІСЬМОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ АД МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ (паводле Радыё Свабода”)

2003 2003-08-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пісьмовае папярэджаньне падпісаў намесьнік міністра юстыцыі Петраш.
У пісьмовым папярэджаньні зь міністэрства юстыцыі гаворыцца аб парушэньні законаў “Аб мовах” і аб “Грамадзкіх аб’яднаньнях”. Напрыклад, што “пры ажыцьцяўленьні справаводзтва шэраг дакумэнтаў афармляецца на польскай мове”, а таксама па-польску напісана назва арганізацыі на блянку і пячатцы. Зазначана, што ў Саюзе палякаў дзейнічаюць незарэгістраваныя структуры.

Галоўная Рада грамадзкага аб’яднаньня павінна ўхіліць усе парушэньні, паколькі “у міністэрства юстыцыі дастаткова падставаў для ўзьняцьця пытаньня аб ліквідацыі арганізацыі ў судовым парадку”. Вось што гаворыць намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Саюз палякаў на Беларусі” Юзаф Пажэцкі.

(Пажэцкі: ) “Усю дакумэнтацыю, якую мы дасылаем у структуры ўлады, мы пішам на беларускай мове або на расейскай. Нашая ўнутраная дакумэнтацыя вядзецца на польскай мове”.

Сп. Пажэцкі зазначае, што такое права ім дае Закон аб нацыянальных меншасьцях. Што датычыць блянкаў і пячаткі, дык яны выкананыя на дзьвюх мовах—беларускай і польскай.

За свае правы палякі будуць змагацца. Яны зьвярнуліся па дапамогу ў польскую амбасаду і консульствы. І, магчыма, зьвернуцца ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць пісьмовае папярэджаньне зь міністэрства юстыцыі.

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства