viasna on patreon

Прызначаны суд па справе Андрэя Гайдукова

2013 2013-05-31T12:26:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/suddzja-halina-urbanovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч

Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч

Як паведамілі сваякі Андрэя Гайдукова, разгляд справы адбудзецца 12 чэрвеня ў 10.00 у Віцебскім абласным судзе. Прызначаная суддзя - Галіна Урбановіч. 

Учора старшыня КДБ Валер Вакульчык заявіў, што паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Аднак афіцыйнага рашэння суда па гэтым пытанні пакуль няма.

ПЦ "Вясна" і Беларускі хельсінскі камітэт выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разгляду. Маці актывіста таксама настойвае на тым, каб судовы працэс быў адкрытым.

Сем месяцаў Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай. Паводле КДБ, хлопца затрымалі нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сваякі і знаёмыя не вераць, што Андрэй "здраднік" ці "шпіён". Яны лічаць, што сапраўдная прычына затрымання – гэта апазіцыйныя погляды, праца  ў камандах дэмакратычных кандыдатаў падчас выбараў, або мае месца  нейкая "грандыёзная правакацыя" – пра гэта Андрэй Гайдукоў пісаў у самых першых лістах з мінскага СІЗА КДБ. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства