Да Паўла Вінаградава не дапусцілі адваката (дадаецца)
Да актывіста Паўла Вінаградава, які беспадстаўна ўтрымліваецца ў Маскоўскім РУУСе Менска, супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі адваката, паведаміўшы яму, што Павал не затрыманы, і таму паслугі абаронцы не патрэбныя.
Між тым, стала вядома, што Вінаградава трымаюць у пакоі 418, дзе размяшчаецца крымінальная інспекцыя РАУСа. Ніякіх абвінавачванняў актывісту пакуль не прад’яўляюць. З ім вядзе размову са старэйшы лейтэнант Аляксей Лістападаў.
Сам Павел паведаміў праз facebook, што сённяшняе затрыманне звязанае з самітам прэм’ераў СНД у Мінску.
Такім жа чынам Вінаградава затрымлівалі ўчора, пратрымалі ў міліцыі нібыта для прафілактычнай гутаркі і пад вечар адпусцілі.
Незразумелыя і абуральныя дзеянні міліцыі Вінаградаў плануе абскардзіць пасля свайго вызвалення.
Праваабаронца Таццяна Рэвяка патэлефанавала ў дзяжурную частку РУУСа, дзе ёй паведамілі, што Вінаградава ў аддзяленні няма, пасьля чаго паклалі тэлефонную трубку.