viasna on patreon

Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджвае папярэджанне па арт. 193.1 КК

2013 2013-05-31T16:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін паскардзіўся ў Брэсцкую абласную пракуратуру на неабгрунтаванасць вынесенага яму папярэджання па арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.

Кузьмін просіць абласную пракуратуру адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесенае пракурорам Бярозаўскага раёна Дзмітрыем Дзерабіным, паколькі  справы па пэўных кампаніях у рамках “Гавары праўду” актывіст не адносіць да дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Справа па актыўнасці Аляксандра Кузьміна ад імя незарэгістраванай арганізацыі закруцілася пасля заявы старшыні Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага ў Бярозаўскі РАУС. З чаго вырасла 80-старонкавае расследаванне.

Каб азнаёміцца са справай, Кузьміну і яго адвакату прыйшлося чакаць месяц. Так доўга пераадольваў пракурорскі кур’ер адлегласць у кіламетр да Бярозаўскага РАУС, бо менавіта туды накіравалі справу, па словах Дзерабіна, пасля вынясення папярэджання.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства