25 жніўня ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Барыса Гарэцкага -- актывіста незарэгістраванай маладзёжнай арганізацыі Малады Фронт
https://spring96.org./be/news/636
2003
2003-08-26T10:00:00+0300
2003-08-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Гарэцкі планаваў на Кастрычніцкай плошчы прыняць удзел у пікеце з нагоды 12-й гадавіны наданьня моцы канстытуцыйнага закону Дэкларацыі дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і выказаць пратэст супраць беларуска-расійскай інтэграцыі
Але пікет не адбыўся – у прызначаны час на Кастрычніцай плошчы стаялі супрацоўнікі міліцыі, якія мелі загад не прапускаць маладых людзей, падобных на патэнцыйных удзельнікаў пікету. Што тычыцца затрыманага маладафронтаўца, то падпалкоўнік міліцыі Пётр Вераб’ёў заявіў, што Б.Гарэцкі затрыманы па падозрэньні ў крадзяжы грошай.