Журналісты гродзенскай рэпрэсаванай газеты ПАГОНЯ Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка, асуджаныя за сваю прафесійную дзейнасць да 2,5 і 2 гадоў абмежавання волі, накіравалі ліст падтрымкі ўпаўнаважанаму АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Фраймуту Дувэ (Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў выдачы візаў спадару Дувэ і яго старэйшаму саветніку, якія планавалі наведаць Беларусь 1-2 верасня).
"Паважаны спадар Фраймут Дувэ,
Мы надзвычай абураныя дзеяннямі Беларускага Міністэрства Замежных Справаў, якое беспадстаўна адмовіла Вам у візе. Нам сорамна за беларускіх чыноўнікаў, якія, выконваючы злую волю свайго кіраўніка, грэбуюць міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны, цынічна ігнаруюць нормы маралі і прыстойнасці, цягнуць Беларусь у багну самаізаляцыі.
Мы лічым, што падобныя дзеянні беларускіх уладаў сведчаць пра тое, што Вы і Вашыя калегі займалі і займаеце ў сваёй дзейнасці слушную пазіцыю адносна жудаснай сітуацыі з правамі чалавека і свабодай слова ў Беларусі і даеце ёй адэкватную ацэнку. Гэта таксама сведчыць пра тое, што ў беларускай улады няма іншых аргументаў акрамя грубай і бяздумнай сілы.
Вы можаце быць пэўнымі, што Беларусь гэта не толькі цемрашалы-чыноўнікі, але і людзі, якія прагнуць свабоды і дэмакратыі. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашыя прызнанні і ўдзячнасць.
Маем надзею, што ў хуткім часе мы будзем вітаць Вас у свабоднай, незалежнай і еўрапейскай Беларусі