У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў
https://spring96.org./be/news/64168
2013
2013-06-28T13:07:36+0300
2013-06-28T13:07:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/salidarnasc-palitviazni.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятыва правесці такую кампанію, што мае назоў “Тыдзень палітвязня”, належыць камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ладзіцца па ўсёй Беларусі.
Што тычыцца брэсцкага рэгіёна, дык па словах валанцёра “Салідарнасці” Сяргея Вакуленкі, у мясцовых жыхароў зараз ёсць магчымасць наведаць офіс арганізацыі у абласным цэнтры (вуліца Савецкіх памежнікаў, 52), падпісаць і адправіць адмысловыя паштоўкі палітвязням.
Інфармацыйная кампанія працягнецца да жніўня ўключна, а кожны тыдзень будзе прысвечаны аднаму з палітвязняў - Зміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Аўтуховічу.