viasna on patreon

Суд Маскоўскага раёну Мінску прыняў да разгляду скаргу бацькоў навучэнцаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа (НДГЛ) аб незаконнасьці пастановы ўраду ад 25 чэрвеня 2003 года аб ліквідацыі навучальнай установы.

2003 2003-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла БелаПАН намесьнік старшыні камітэту абароны ліцэю Рэгіна Зімніцкая, бацькі ліцэістаў лічаць дзеяньні ўраду неправамоцнымі, якія парушаюць правы бацькоў і іх дзяцей на атрыманьне адукацыі на беларускай мове і патрабуюць адмяніць пастанову ўраду аб ліквідацыі НДГЛ.

"Мы спадзяемся, што за месяц будзе прызначанае першае паседжаньне суда, - сказала яна. – Калі нам удасца адстаяць сваё права ў судовым парадку і будзе адмененая незаконная, безпадстаўная пастанова Савету міністраў, тады навучальная ўстанова застаецца ў сваім ранейшым дзяржаўным статусе. Мы не губляем надзеі, што суд праявіць мужнасьць і адновіць законнасьць”.

У гэтым выпадку, паводле Р.Зімніцкай, НДГЛ вернецца ў свой будынак, разьмешчаны па вул.Кірава,21.

“Калі ж суд не задаволіць наш зыск, тады прыйдзецца афармляць ліцэнзію на дзейнасьць недзяржаўнай навучальнай установы”, -- сказала яна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства