viasna on patreon

Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў

2013 2013-07-10T09:48:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niakliaeuzbity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года.

Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года.

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 10 ліпеня пачнецца разгляд заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімера Някляева пра узбуджэнне крымінальнай справы супраць асоб, якія напалі на яго увечары 19 снежня 2010 года.

У той вечар кандыдыт у прэзідэнты Уладзімер Някляеў па вуліцы Калектарнай збіраўся разам са сваім выбарчым штабам прайсці ў цэнтр горада, каб прыняць удзел у мітынгу.

Адразу ж на калону напалі невядомыя ў чорным адзенні і ў масках. Ад удараў кандыдат у прэзідэнты страціў прытомнасць. Яго даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці. А адтуль у той жа вечар адвезлі ў СІЗА. Пацярпелі і іншыя грамадзяне.

Раней Уладзімер Някляеў звяртаўся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем расследаваць абставіны нападу, аднак нідзе, у тым ліку ў Пракуратуры, яго скарга не была падтрыманая, паведамляе zapraudu.info. 

На думку сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Уладзімера Лабковіча, разгляд скаргі Някляева ў судзе не прывядзе да нейкіх сенсацыйных вынікаў: нават калі справа будзе разгледжана, станоўчага рашэння чакаць не прыходзіцца.

- Тое, што адбылося 19 снежня 2010 года вакол Някляева і яго шэсця, безумоўна, выглядала і з'яўлялася аперацыяй, якая не магла быць праведзена нікім іншым, як спецслужбамі. Мы не разлічваем на якое-небудзь правасуддзе, - адзначае праваабаронца. - Дзеянні Някляева носяць хутчэй грамадзянскі характар, каб гэтая тэма гучала...

...Ёсць трэнд, што незаконнымі былі дзеянні менавіта з боку дэманстрантаў. Гэта частка ідэалагічнай пазіцыі, які выкладалася афіцыйнымі сродкамі масавай інфармацыі. Наступствам гэтага сталі незаконныя прысуды ўдзельнікам падзеяў 19 снежня, таму ад гэтай пазіцыі ўлады не будуць адмаўляцца ні ў якой меры. Пры цяперашняй уладзе нельга ўявіць сітуацыю, пры якой асобы, што дапусцілі грубыя парушэнні ў дачыненні да мірных грамадзян, былі б прызнаныя вінаватымі нават фармальна, - упэўнены Уладзімір Лабковіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства