Управа юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму накіравала ў суд позву дзеля ліквідацыі грамадзкага культурна-асьветніцкага аб’яднаньня “Стары горад”
https://spring96.org./be/news/6458
2007
2007-03-29T10:00:00+0300
2007-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У позьве заяўлена, што кіраўніцтва “Старога гораду” не падало ў аблвыканкам зьвестак пра зьмены ў статут, дзейнасьць аб’яднаньня ў апошнія гады і пра тое, як улічваюць сябраў аб’яднаньня.
Акрамя таго, ва ўправе юстыцыі аблвыканкаму лічаць, што зьвесткі пра юрыдычны адрас “Старога городу” несапраўдныя.
Грамадзкае аб’яднаньне “Стары горад” застаецца на Берасьцейшчыне адной з апошніх недзяржаўных арганізацый, якія падтрымліваюць грамадзкія й культурныя ініцыятывы дзеля адраджэньня нацыянальнай сьвядомасьці.
Па зьвестках Радыё Свабоды, суд аб ліквідацыі “Старога гораду” прызначылі на 11 красавіка.