viasna on patreon

Сталічны клуб «Сімпл», што знаходзіцца па вуліцы К. Лібкнэхта, пазбаўлены ліцэнзіі

2007 2007-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увагу міліцыі ён прыцягнуў пасьля таго, як пры канцы лютага тут прайшлі спэктаклі «Вольнага тэатра». Падчас спэктакля «Джынс» у клюб уварвалася міліцыя і затрымала ўсіх прысутных (каля 70 чалавек). Іх адвезьлі ў пастарунак, а потым адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Пра гэта паведаміў артдырэктар клюба Яраслаў Грышчэня.

Афіцыйная прычына закрыцьця — парушэнне заканадаўства. Раней таксама былі зачыненыя два клюбы, у якіх выступаў «Вольны тэатр»: NC і «Рэактар».

У наступныя выходныя Яраслаў Грышчэня абяцае правесьці на прыступках клюба панкканцэрт пад лёзунгам «Вярніце нам «Сімпл»!, Пакуль пытаньне ня будзе вырашана пазытыўна, ўдзельнікі зьбіраюцца заставацца на ганку. Паведаміла "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства