У Маладэчне адміністрацыя бібліятэкі адмовіла ў правядзеньні кампутарнага трэнінгу
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 29-30 сакавіка ў інтэрнэт-цэнтры IATP, які знаходзіцца ў памяшканьні Маладэчанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, быў запланаваны кампутарны трэнінг для актывістаў рэгіёну (з Вілейкі, Мядзеля, Смаргоні, Маладэчна і інш).
29 сакавіка пачаліся заняткі, аднак пасьля перапынку, каля 16 гадзінаў, да ўдзельнікаў трэнінгу прыйшла абураная дырэктарка бібліятэкі і папрасіла пакінуць памяшканьне, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасьць аб правядзеньні мерапрыемства з кіраўніцтвам інтэрнэт-цэнтру. Прычынай адмовы паслужыла тое, што менавіта з ёй правядзеньне трэнінгу не было ўзгодненае, а між тым камісія з райвыканкаму яго не дазволіла.
Такім чынам, мясцовыя маладэчанскія ўлады сарвалі кампутарнае навучаньне для рэгіянальных актывістаў.