У Баранавічах і Гомелі забаранілі правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў
https://spring96.org./be/news/64748
2013
2013-07-30T14:27:44+0300
2013-07-30T14:27:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/houshapravaabaronca.jpg
Чыноўнік у Баранавічах паведамляе, што вуліца Леніна не з’яўляецца месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, таму ў правядзенні пікета гарвыканкам адмаўляе.
Між тым, як адзначае Сяргей Гоўша, і на згаданай вуліцы, і на аднаіменнай плошчы БРСМ ды іншыя праўладныя арганізацыі ладзяць свае мерапрыемствы і ніхто ім нічога не забараняе.
Нагадаем, пікет планавалася правесці каля фантана ў цэнтры горада 4 жніўня, як патрабаванне вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў. Напярэдадні стала вядома, што ў Гомелі не дазволілі правядзенне шэсця ў падтрымку палітвязняў.