viasna on patreon

Калінкавічы: актывіст АГП Дзяніс Рабянок патрабуе даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі

2013 2013-07-31T14:51:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabianok-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 ліпеня актывіст АГП з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок накіраваў заяву начальніку Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта з прапановай даць прававую адзнаку дзеянням міліцыянераў і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці. Скарга была напісана на супрацоўнікаў Калінкавіцкага РАУС, якія складалі адміністрацыйны пратакол на актывіста за бойку і не прынялі мер па прыцягненню да адказнасці іншага ўдзельніка канфлікту. Заяўнік просіць распачаць крымінальныя справы ў дачыненні міліцыянтаў за бяздзейнасць і службовую халатнасць. Нагадаем, у красавіку 2013 года сусед Дзяніса Рабянка распыліў ў вочы актывісту газавы балончык. У выніку малады чалавек не толькі атрымаў апёк вачэй, але і сам быў абвінавачаны мясцовай міліцыяй у тым, што пабіў суседа і прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 9.1 КаАП.

Раённы суд прызнаў Дзяніса Рабянка вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 10 базавых велічынь (1 мільён рублёў). Актывіст абскардзіў гэтае рашэнне ў Гомельскім абласным судзе, які 10 ліпеня 2013 году адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд.

Тым часам актывіст падаў скаргу на дзеянні калінкавіцкіх міліцыянтаў раённаму пракурору. У выніку была прызначаная новая праверка, і супраць мужчыны, які напаў на Дзяніса Рабянка, быў складзены пратакол па аналагічным артыкуле (9.1) Адміністрацыйнага кодэксу. Але на падставе таго, што Калінкавіцкі РАУС накіраваў справу ў суд, парушыўшы вызначаны законам тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці (два месяцы), нападнік, які распыліў актывісту ў вочы газавы балончык, змог пазбегнуць адказнасці па фармальнай прычыне.

«Ад самага пачатку было бачна, што міліцыя дзейнічае не па законе, а па загадзе, каб пакараць мяне за актыўную палітычную і грамадскую дзейнасць. Адсюль і ўсе парушэнні пры прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы, упартае нежаданне апытваць сведак, загадкавае знікненне газавага балончыка (так і невядома, ці ўваходзіць ён у зацверджаны спіс і ці дазволены ён для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі) і іншае. Прычым я падрабязна і абгрунтавана пералічыў усе парушэнні з боку ўчастковага інспектара, які праводзіў праверку па справе і складаў супраць мяне пратакол, у скарзе на імя начальніка Калінкавіцкага РАУС яшчэ 26 красавіка.Адказу на яе я, дарэчы, не атрымаў і па сённяшні дзень. Таму і новую праверку яны, на маю думку, спецыяльна зацягнулі, і справу свядома накіравала са спазненнем, каб той чалавек змог пазбегнуць пакарання», - пракаментаваў сітуацыю Дзяніс Рабянок.

Ён лічыць, што крымінальныя справы супраць міліцыі хутчэй за ўсё не распачнуць. «Але трэба дакументальна зафіксаваць парушэнні з боку праваахоўных органаў, каб пасля мець магчымасць спагнаць з парушальнікаў закона маральную шкоду і прыцягнуць іх да адказнасці», - дадаў Дзяніс Рабянок.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства